28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 ліпеня выздаравелі і выпісаны 60 669 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 67 тыс. 366 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 270 тыс. 082 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 543 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.