29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 45 027 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 61 475 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 979 800 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 383 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.