10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень Моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week) пройдзе з 11 па 14 мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт мерапрыемства.
Галоўнымі мэтамі праекта з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да развіцця айчыннай моды, а таксама садзейнічанне ў развіцці індустрыі моды ў цэлым, інфармаванне беларусаў аб айчыннай модзе, яе дызайнерскіх імёнах і магчымасцях, стварэнне для беларускіх дызайнераў камфортных умоў для дэманстрацыі свайго творчага патэнцыялу і арганізацыя fashion-бізнесу, папулярызацыя Беларусі і яе моднага патэнцыялу на міжнародным узроўні, прыцягненне ўвагі замежных калег і кліентаў.
Фармат Belarus Fashion Week прадугледжвае правядзенне штодзённых індывідуальных паказаў дызайнерскіх калекцый класа pret-a-porter і pret-a-porter de luxe. Акрамя таго, дызайнеры маюць магчымасць выставіць свае калекцыі ў шоу-руме, што дае магчымасць ім наладзіць індывідуальныя стасункі з патэнцыяльнымі спажыўцамі і прафесіяналамі.