7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісістка Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуска, якая займае 100-е месца ў рэйтынгу WTA, упэўнена разабралася з калумбійкай Марыяй Асорыа Серана (71-е месца) - 6:0, 6:4.
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка стартуе з 1/32 фіналу. Яе апанентка - Магда Лінет з Польшчы.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка прапускае прадстаўнічы старт з-за каранавіруснай інфекцыі.