2 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Тэматычную фотавыставу "Традыцыі суверэннай Беларусі" рыхтуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва да Дня пісьменства ў Бялынічах, перадае БЕЛТА.
Госці свята змогуць убачыць 48 фотаработ і калажаў па матывах аднайменнай кнігі БЕЛТА, якая была прэзентавана на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым бягучага года.
"Як у кнізе, так і на выставе будуць прадстаўлены найбольш значныя і знакавыя падзеі беларускага народнага календара і ініцыятывы Прэзідэнта, якія таксама паспелі стаць традыцыямі. Святкаванне Дня Незалежнасці і Дня Перамогі, Калядны турнір аматараў хакея і "Залатая шайба", фестываль "Александрыя збірае сяброў" - гэта толькі малая частка таго, што яднае нашу нацыю, сімвалізуе сілу народнага адзінства і выклікае пачуццё гонару за родную зямлю", - адзначылі ў агенцтве.
Да гэтага фотавыстава двойчы дэманстравалася ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.