2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочны салют 9 Мая з 30 залпаў расквеціць неба ў Мінску і абласных гарадах. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Святочны салют 9 Мая будзе дадзены ў 22.00 30 залпамі ў сталіцы Беларусі - горадзе-героі Мінску, крэпасці-героі Брэсце і абласных цэнтрах - Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве", - паведаміў Уладзімір Макараў.
Ён дадаў, што салют будзе маляўнічым, паколькі набыты феерверачныя вырабы "Чырвоны мак", "Герань", "Аксаміт", якія ўражваюць сваім малюнкам.
У Мінску будуць працаваць восем установак, асноўныя кропкі іх размяшчэння ранейшыя. Салют будзе бачны практычна ў любой кропцы горада, сказаў прадстаўнік Мінабароны.
Уладзімір Макараў дадаў таксама, што творчыя калектывы Міністэрства абароны выступяць з канцэртнай праграмай "Айчыне служым" па Брэсцкім, Гродзенскім, Полацкім гарнізоне.
Артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл прымуць удзел у святочным канцэрце з нагоды святкавання 71-гадавіны Перамогі 6 мая, а 7 мая выступяць у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".