26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочную навагоднюю ілюмінацыю адключаць у Беларусі 26 снежня ў знак салідарнасці і смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
"Па рашэнні Прэзідэнта сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі ў знак салідарнасці і смутку будзе адключана святочная ілюмінацыя", - адзначыла Наталля Эйсмант.
Як паведамлялася, у Расіі 26 снежня аб'яўлена днём агульнанацыянальнай жалобы па загінулых у авіякатастрофе самалёта Ту-154.
Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, што здарылася ў Расіі. Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.