14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Свята казахскай культуры "Стэпавыя напевы" ўпершыню пройдзе ў Мінску 17 чэрвеня на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.Песні, танцы і абрады казахскага народа будуць прадстаўлены ў канцэртнай праграме творчага калектыву
"Салтанат". У кожнага жадаючага будзе шанц пабываць у старажытным жыллі качэўнікаў - сапраўднай казахскай юрце з традыцыйным унутраным убраннем і прадметамі побыту. Пройдуць выстаўкі фатаграфій, вырабаў і малюнкаў аб Казахстане, прэзентацыі нацыянальных касцюмаў. У праграме свята - прызавыя віктарыны і танцавальны флэш-моб, а таксама майстар-клас нацыянальнай кухні. Гледачам будзе прадстаўлена нацыянальная барацьба - казахша курэс.Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка. Для маленькіх гасцей каманда дыпламаваных хімікаў парка цудаў "Эўрыкум" пакажа неверагоднае навуковае шоу: азотнае воблака, драконаў папкорн, хімічнае марожанае, трукі і фокусы.
Магутным фіналам свята стане сімфа-рок шоу "Гісторыя Дракона", якое прадставіць рок-група CherMen.
Арганізатары мерапрыемства - Мінгарвыканкам і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Ата-мекен". Пачатак у 13.00.