9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята азербайджанскай культуры пройдзе ў Мінску 12 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
На тэрыторыі Верхняга горада будзе гучаць азербайджанская музыка, гасцей сталіцы і мінчан чакаюць лезгінка і нацыянальныя танцы ад калектываў "Легенды Каўказа" і Sari gelin. Таксама на сцэне выступяць прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў, беларуская ўдзельніца міжнароднага конкурсу Turkvision-2015 Саша Кязімава.
У праграме заяўлены паказ моднай калекцыі ад дызайнера Сабіны Алашовай, запланаваны майстар-класы па танцах, кулінарным майстэрстве, выстаўка-продаж дароў Азербайджана, фотазона ў нацыянальным стылі, пляцоўка для гульні ў нарды.
На свяце можна пакаштаваць стравы азербайджанскай кухні, ласункі, чай.
Мерапрыемства праводзіцца ў Мінску другі раз. Яго арганізатарамі выступаюць Мінгарвыканкам, міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Кангрэс Азербайджанскіх абшчын" пад патранажам пасольства Азербайджана ў Беларусі.