10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Урачыстая цырымонія ўручэння дзяржузнагарод амаль 200 прадстаўнікам розных сфер праходзіць сёння ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўны рэдактар выдавецтва БЕЛТА Галіна Галаватая і вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі рэдакцыі візуальнай інфармацыі агенцтва Леанід Шчаглоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Рэдактару аддзела перакладаў (на англійскую мову) цэнтра знешніх камунікацый БЕЛТА Наталлі Кавалеўскай уручаны медаль "За працоўныя заслугі".
"Сёння роля журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі вельмі высокая. Вы заўсёды на перадавой падзей, і ад вашага прафесіяналізму, аб'ектыўнасці і непрадузятасці падачы матэрыялу залежыць успрыманне свету грамадзянамі краіны", - адзначыў Сяргей Румас на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод.