19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва 19 сакавіка запусіла новы праект - сайт БЕЛТА+. Яго адрас - beltaplus.by.
У новым праекце агенцтва - толькі пазітыўныя матэрыялы, без зводак крымінальных навін і здарэнняў. Гэта будзе якасная інфармацыя для мыслячых людзей.
Навіны сайта падзелены на 15 тэматычных блокаў. Рубрыка "Інтэлект" разлічана на тых, хто любіць добрую літаратуру, захапляецца гісторыяй і псіхалогіяй. "Драйв" прыцягне ўвагу паклоннікаў высокіх скарасцей і моцных матораў. Кваліфікавана і дасведчана пра навінкі камп'ютарных тэхналогій і ІТ-кампаній раскажуць у раздзеле "Тэхна". З новымі кулінарнымі рэцэптамі і эфектыўнымі дыетамі азнаёміць "Гурман". Класічная музыка, аўтарскае кіно, новыя сінглы сусветных поп-зорак - усё гэта можна знайсці ў рубрыцы "Забавы і адпачынак". Падабраць сабе новую сукенку або шматфункцыянальны дамашні кінатэатр дапаможа "Шопінг". Любую параду - ад догляду дамашняга начыння да запаўнення падатковай дэкларацыі - можна будзе знайсці ў блоку "Лайфхак".
Высокую якасць інфармацыі праекта забяспечваюць лепшыя журналісты БЕЛТА: газеты "7 Дней", часопісаў "Беларуская думка" і "Экономика Беларуси", рэдакцыі інфармацыі і фотахронікі агенцтва.