8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб унясенні стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. У каляндар мерапрыемстваў на 2022-2023 гады ўвайшлі 67 найбольш важных падзей з усяго свету, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НББ.
"Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры, папулярызацыю дзейнасці арганізацыі. Такое супрацоўніцтва садзейнічае інтэграцыі нашай бібліятэкі ў сусветную супольнасць і дасць магчымасць узбагаціць дзейнасць бібліятэкі па захаванні і выкарыстанні нацыянальнага культурнага здабытку", - падкрэслілі ва ўстанове.
Стагадовы юбілей з дня заснавання "алмаз ведаў" адзначыць у наступным годзе 15 верасня.