4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры правядзенні земляных работ работнікі УП "Метрабуд" знайшлі скарб з залатых манет. Аб гэтым паведамілі ў эфіры АНТ, перадае БЕЛТА.
Намінал манет - 5 рублёў. Яны адносяцца прыкладна да часу праўлення расійскага імператара Мікалая II. Як мяркуецца, манеты выраблены з золата 900-й пробы.
Манеты перададзены на часовае захоўванне ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінска. Хутка яны будуць перададзены ў Музей гісторыі горада Мінска. Пасля неабходных экспертных работ папоўняць музейныя фонды.