3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і ўкраінка Марта Касцюк прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру Yarra Valley Classic у аўстралійскім Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў матчы 1/8 фіналу яны перамаглі кітайскі дуэт Сюй Іфань / Чжаасюань Ян - 5:7, 6:4, 10:6. У гульні за выхад у паўфінал Аляксандра Сасновіч і Марта Касцюк сустрэнуцца з яшчэ адным кітайскім тандэмам Інь-Інь Дуань / Сайсай Чжэнь. У першым раўндзе беларуска і ўкраінка абыгралі амерыканскую пару Эйжа Мухамад / Джэсіка Пегула - 6:2, 3:6, 10:8
На мужчынскім турніры Murrey River Open беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (78-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў 1/8 фіналу і перамог венгра Мартана Фучавіча (55) - 6:3, 1:6, 6:3. У першым раўндзе Ягор Герасімаў перамог у дзвюх партыях паўднёваафрыканскага тэнісіста Лойда Харыса (90) - 6:3, 7:5.