4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сафары-парк адкрыецца ў цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" (Дзяржынскі раён) восенню 2015 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Сяргей Ярмак.
Жыць у сафары-парку будуць еўрапейскія лані, плямістыя і высакародныя алені, казулі, муфлоны і іншыя жывёлы. Цяпер праводзіцца добраўпарадкаванне лясных сцежак і пляцовак для кармлення, будаўніцтва вышак, адкуль можна будзе назіраць за жывёламі. Сафары-парк зойме плошчу амаль 450 га.
Чакаецца, што адкрыццё аб'екта дасць магчымасць значна павялічыць колькасць наведвальнікаў цэнтра экатурызму. Паводле слоў Сяргея Ермака, у 2014 годзе "Станькава" наведалі каля 155 тыс. чалавек, большасць турыстаў прыязджаюць з беларускай сталіцы і Расіі.
Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава" пачалі будаваць па ініцыятыве ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" і музея Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 2008 года. Першых наведвальнікаў цэнтр прыняў у красавіку 2011-га. Сёння наведвальнікі цэнтра могуць пабываць у зямлянках партызанскага лагера, загадаць жаданне каля 500-гадовага дуба, убачыць знакаміты ваенна-гістарычны комплекс "Мінскі ўмацраён" і рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Тут жа размешчаны заасад, дзе жывуць 50 відаў птушак і жывёл, у тым ліку страусы, паўліны, зубры, ламы і медзведзяня. Да паслуг гасцей лазня, рэстаран, кафэ, кінатэатр 5D, цір, атракцыёны.