1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой другое месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка не гуляла, цяпер у яе актыве 6150 балаў. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае 27-е месца (2201 ачко). Аляксандра Сасновіч апусцілася на 88-ю пазіцыю (850), Вольга Гаварцова займае 136-е месца (567).
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 7701 ачко;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6150;
3. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4708;
4. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4695;
5. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4425;
6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3985;
7. Унс Джабір (Туніс) - 3455;
8. Анет Кантавейт (Эстонія) - 3416;
9. Ангеліка Кербер (Германія) - 3320;
10. Іга Свёнтак (Польшча) - 3306.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка знаходзіцца на 46-м месцы (1253 ачкі), у Ягора Герасімава 112-я пазіцыя (705).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 10 340 ачкоў;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9540;
3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7840;
4. Аляксандр Звераў (Германія) - 7180;
5. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5635;
6. Андрэй Рублёў (Расія) - 5150;
7. Матэа Берэціні (Італія) - 4768;
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3670;
9. Янік Сінер (Італія) - 3395;
10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3366.