Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Снж 2024

Рэзідэнцыя сталічнага Дзеда Мароза адкрыецца ў ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом"

Рэзідэнцыя сталічнага Дзеда Мароза адкрыецца ў ГЦ
Фота з архiва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў гандлёвым цэнтры "Першы нацыянальны гандлёвы дом" з 11 снежня пачне працаваць галоўная рэзідэнцыя сталічнага Дзеда Мароза. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Мінгарвыканкаме.

На галоўнай плошчы комплексу, паміж другім і трэцім паверхамі, размесціцца казачны домік, які стане сапраўдным цэнтрам навагодніх цудаў.

У ніжняй частцы рэзідэнцыі Дзед Мароз і Снягурачка будуць ветліва сустракаць гасцей усіх узростаў. Тут да 7 студзеня 2025 года можна будзе расказаць навагоднія вершы, выканаць песню або падзяліцца святочнымі гісторыямі. Узамен маленькіх наведвальнікаў чакаюць памятныя падарункі і цёплыя віншаванні. Верхні ўзровень доміка ўпрыгожвае ёлка, лепш за ўсё яе відаць з балкона трэцяга паверха, дзе размешчана зона фуд-корта.

Гандлёвы цэнтр "Сталіца" таксама падрыхтаваў для сваіх гасцей святочную праграму. З 25 па 30 снежня тут будзе працаваць тэматычная фотазона па матывах казкі "12 месяцаў". Кожная лакацыя фотазоны сімвалізуе пэўную пару года, акунаючы наведвальнікаў у атмасферу казкі.

У гэтыя ж дні гандлёвыя цэнтры прапануюць дзённыя анімацыйныя праграмы для дзяцей, майстар-класы і іншыя забаўляльныя актыўнасці. Святочная атмасфера і яркія ўражанні гарантаваны кожнаму, хто вырашыць стаць часткай чароўнага навагодняга свята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі