16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіянату Еўропы па біятлоне 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.
Плануецца, што кантынентальны біятлонны форум пройдзе з 18 па 24 лютага. Акрамя таго, у 2019 годзе "Раўбічы" прымуць летні чэмпіянат свету па біятлоне.