20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч сёння наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік сербскай дзяржавы з вялікай цікавасцю азнаёміўся з экспазіцыяй музея, які з'яўляецца буйнейшым у Беларусі сховішчам рэліквій Вялікай Айчыннай вайны і адным з найважнейшых цэнтраў грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
Прэзідэнт Сербіі пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей, у якой выказаў удзячнасць беларускаму народу за подзвіг, здзейснены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь дастойна захоўвае светлую памяць аб сынах Айчыны, выхоўваючы новае пакаленне ў лепшых традыцыях глыбокага шанавання подзвігу дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці ў імя мірных і радасных дзён, у імя будучыні, гаворыцца ў запісе.
Таміслаў Нікаліч знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 18-20 лістапада. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правялі перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін падпісалі сумесную заяву.