20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі заснавана 19 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэмія будзе прысуджацца грамадзянам Беларусі і Расіі за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні адзін раз у два гады, пачынаючы з 2019 года. Яна будзе прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Памер прэміі складзе 5 млн расійскіх рублёў па аналогіі з прэміяй у галіне літаратуры і мастацтва.
Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць ВДС. Яна прызначана стаць стымулам для навуковай дзейнасці, ствараць спрыяльныя ўмовы для новых адкрыццяў і дасягненняў.