18 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Праграму "Шахматы і школах" пачнуць пілотна ўкараняць у Беларусі ў 2016 годзе. Аб гэтым дамовіліся сёння на сустрэчы ў Мінску кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) Кірсан Ілюмжынаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першапачаткова праграму будуць праходзіць на факультатыўнай аснове як у мінскіх школах, так і ў рэгіёнах. Міжнародная шахматная федэрацыя са свайго боку дапаможа ў падрыхтоўцы трэнераў, правядзенні семінараў і майстар-класаў, а таксама з падручнікамі.
ФІДЭ аб'ядноўвае 186 краін свету і развівае гэту праграму ў многіх дзяржавах, навучаючы шахматам дзяцей з першага класа.
Кірсан Ілюмжынаў падкрэсліў, што мае намер у наступным годзе асабіста наведаць адзін з першых урокаў, а таксама правесці майстар-клас для выкладчыкаў і дырэктараў школ.