Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2018

Прагаласаваць за Даніэля Ястрэмскага на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" можна 23-25 лістапада

Прагаласаваць за Даніэля Ястрэмскага на дзіцячым

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прагаласаваць за сваіх фаварытаў на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" можна 23-25 лістапада. Беларусы могуць аддаць голас за прадстаўніка сваёй краіны - Даніэля Ястрэмскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Глядацкае галасаванне пачынаецца сёння і прадоўжыцца да пачатку грандыёзнага фінальнага канцэрта 25 лістапада ў 18.00. Потым пасля жывога выступлення ўсіх канкурсантаў зноў можна будзе аддаць свой голас, але толькі на працягу 15 хвілін. Вынікі галасавання гледачоў падсумуюць з рэзультатамі, што выставіла нацыянальнае журы ад кожнай з дваццаці краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, - і такім чынам вызначыцца трыумфатар.

Згодна з правіламі, выбраць можна ад трох да пяці артыстаў, у тым ліку прадстаўніка сваёй краіны, прагледзеўшы відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў на афіцыйным сайце форуму www.junioreurovision.tv. Падтрымаць маладых артыстаў у інтэрнэце можна з любога стацыянарнага або мабільнага ўстройства: камп'ютара, планшэта або мабільнага тэлефона.

На сцэну "Мінск-Арэны" 25 лістапада выйдуць юныя таленты з Украіны, Партугаліі, Казахстана, Албаніі, Расіі, Нідэрландаў, Азербайджана, Беларусі, Ірландыі, Сербіі, Італіі, Аўстраліі, Грузіі, Ізраіля, Францыі, Македоніі, Арменіі, Уэльса, Мальты і Польшчы.

Арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі