14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Мінпрама ў мінулым годзе наведалі 93,5 тыс. турыстаў. Аб гэтым сказаў намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык на пасяджэнні рабочай групы па прамысловым турызме, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.
"Гэта амаль на 20 тыс. турыстаў больш, чым у 2022 годзе. Практычна ўсе буйныя холдынгі Мінпрама ў той ці іншай меры прымалі розныя групы турыстаў", - адзначыў Дзмітрый Харытончык.
Паводле яго слоў, павелічэнню колькасці турыстаў садзейнічалі шырокая інфармацыйная работа, укараненне новых відаў паслуг, нарошчванне турыстычнай інфраструктуры, павышэнне якасці сэрвісу, удзел у розных спецыялізаваных выстаўках і форумах.
Дзмітрый Харытончык падзякаваў прадпрыемствам галіны за дастойны ўклад у развіццё прамысловасці ў рамках унутранага турызму, эфектыўную прафарыентацыйную работу сярод моладзі, а таксама выказаў упэўненасць, што ў Год якасці прадпрыемствы Мінпрама пераадолеюць планку 100 тыс. турыстаў.