24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы - чэмпіёнка свету Настасся Пракапенка і Ілья Палазкоў перамаглі ў змешанай эстафеце на прэстыжным турніры "Кубак Крамля", які прайшоў у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пачатку спаборніцтваў Настасся Пракапенка выйграла турнір па фехтаванні, а перад заключным відам (кросам і стральбой) беларускі дуэт адставаў ад лідараў з Расіі Гульназ Губайдулінай і Аляксандра Лесуна, які пачынаў займацца пяціборствам у Беларусі, на 21 секунду. У час забегу алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра стараўся ўтрымаць перавагу, але Ілья Палазкоў пасля некалькіх промахаў саперніка на агнявым рубяжы апярэдзіў Лесуна і прынёс перамогу беларусам.
У змешанай эстафеце Настасся Пракапенка і Ілья Палазкоў набралі 1416 ачкоў. Сярэбранымі прызёрамі сталі Гульназ Губайдуліна, Аляксандр Лясун - 1402 балы. Бронзавыя ўзнагароды ў Гінтары Венцкаўскайтэ і Юсцінаса Кіндэрыса з Літвы - 1368 балаў.
"Кубак Крамля" па сучасным пяцібор'і - элітны турнір, куды дапускаюцца толькі лепшыя спартсмены свету па персанальным запрашэнні. У спаборніцтвах разыгрываюцца медалі ў змешанай эстафеце сярод каманд. Прызавы фонд турніру традыцыйна складае $100 тыс. і з'яўляецца самым буйным у гісторыі сучаснага пяцібор'я.