5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахавальную маску Тутанхамона ўбачаць наведвальнікі выстаўкі "Скарбы Старажытнага Егіпта", якая адкрыецца 9 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.
Экспазіцыя размесціцца ў чатырох залах і азнаёміць з багаццем і гісторыяй цывілізацыі, поўнай загадак і міфаў. Сярод больш як 300 экспанатаў - пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс, статуя бажаства Ку, муміі, ювелірныя ўпрыгажэнні, саркафагі, амулеты і папірусы, выкананыя ў адпаведнасці з тэхналогіямі таго часу, і многае іншае.
Выстаўка падзелена на шэсць тэматычных зон. Праходзячы па залах, наведвальнікі даведаюцца аб штодзённым жыцці старажытных егіпцян, убачаць, як вялася сельская гаспадарка, атрымаюць уяўленне аб ваенных тэхналогіях і караблебудаванні, пазнаёмяцца з дынастыямі кіраўнікоў, а таксама раскрыюць сакрэты культу замагільнага жыцця.
Выстаўка будзе працаваць па 10 снежня.