6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яны будавалі барыкады пад Ленінградам і Севастопалем, капалі процітанкавыя равы пад Масквой, тушылі пажары, пад разрывамі бомб працавалі за станкамі, пад градам куль выносілі з поля бою параненых байцоў…
У акупіраванай Беларусі 70 тыс. жанчын удзельнічалі ў падпольнай барацьбе - амаль 19 працэнтаў ад агульнай колькасці партызан. 9 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза, 4 - пасмяротна.
Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс" прысвечана жанчынам - удзельніцам падпольнага і партызанскага руху.
Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.
Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы фармат. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.