22 мая Мінск /Кар. БЕЛТА/. У калекцыі рукапісных часопісаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць пяць выданняў 1943 года партызанскіх атрадаў брыгады "За Радзіму" імя А. Флегантава.
Пра праслаўленага камбрыга генерал-маёра Аляксея Флегантава, які ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху ў Смаленскай і Маскоўскай абласцях, праводзіў разгромныя рэйды ў глыбокі тыл праціўніка, расказвае чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны - "Камбрыг Флегантаў".
Асновай праекта "Партызанскі летапіс" стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.
Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх пераведзеныя ў лічбавы фармат версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага. Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.