12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 1942-1943 гадах на акупіраваных ворагам тэрыторыях разгарнуўся маштабны рух народных мсціўцаў. З разрозненых груп фарміраваліся цэлыя брыгады. І калі спачатку нямецкія захопнікі не надавалі асаблівага значэння вылазкам партызан, то ўжо праз некаторы час ахрысцілі іх "лясным фронтам".
Яскравы прыклад такой групы - атрад імя М.І. Калініна, які дзейнічаў у Мінскай вобласці. Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ "Партызанскі летапіс" прысвечана этапам баявой дзейнасці, а таксама творчасці народных мсціўцаў гэтага фарміравання.
Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.
Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх пераведзеныя ў лічбавы фармат версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.