19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцы 1943-га некалькі партызанскіх брыгад былі перайменаваны ў гонар 25-годдзя ўтварэння БССР. Нягледзячы на ваеннае ліхалецце, у студзені 1944 года юбілейную дату шырока адзначалі як на вызваленай беларускай зямлі, так і ў партызанскіх фарміраваннях.
ЦК КП(б)Б накіраваў камандзірам і камісарам тэлеграму, у якой акрамя іншага прадпісвалася выпусціць святочныя газеты.
Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: 25-годдзю БССР прысвячаецца".
Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем пра гэтыя хронікі і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.
Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.