24 жніўня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Парк экстрэмальных відаў спорту адкрыецца ў Дзень горада ў Мінску, паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзіна сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Парк размесціцца ў Партызанскім раёне па вуліцы Сталетава,1. З нагоды адкрыцця аб'екта па тэрыторыі Партызанскага і Першамайскага раёнаў пройдзе Мінскі міжнародны марафон на ролікавых каньках.
Віталіна Рудзікава адзначыла, што да свята ў сталіцы прымеркавана адкрыццё шэрага аб'ектаў сацыякультурнай сферы. Так, на тэрыторыі Верхняга горада ў Год культуры адкрыецца помнік В. Дуніну-Марцінкевічу і С. Манюшку. У раёнах сталіцы намечана адкрыццё аб'ектаў гандлю. Пасля рэканструкцыі і рамонту пачнуць працаваць установы адукацыі і аховы здароўя.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Мінска, у бягучым годзе пройдуць у першыя выхадныя верасня - 3 і 4 верасня. У бягучым годзе Мінск адзначыць 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе.