21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі ўзначаліў топ-5 лепшых музеяў і цэнтраў сучаснага мастацтва краін СНД, папулярных для наведванняў, анлайн-тураў і віртуальных экскурсій. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя партала ТурСтат.
Далей размясціліся Цэнтр Гейдара Аліева ў Баку, Цэнтр сучаснага мастацтва "Куланшы" і Палац міру і згоды (Піраміда) у Нур-Султане, Музей сучаснага мастацтва ў Ерэване і Цэнтр сучаснага мастацтва ў Ташкенце.
Рэйтынг прадстаўлены па выніках даследавання папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў і экскурсій па экспазіцыях музеяў.