4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Выстава адной карціны" да юбілею Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі адкрыецца 4 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
"У час спецыяльнага праекта, прысвечанага пяцігоддзю НЦСМ, вясной гэтага года нашы наведвальнікі ў сацыяльных сетках галасавалі за напрамкі ў беларускім мастацтве, інфармацыю аб якіх яны хацелі б атрымаць на прыкладзе работ з калекцыі цэнтра. Па выніках галасавання лідзіруючым стаў беларускі авангард. З 1 чэрвеня навуковыя супрацоўнікі цэнтра сталі штотыднёва размяшчаць на сайце публікацыі аб адной з карцін, якія знаходзяцца ў фондзе ўстановы", - расказалі арганізатары.
Наведвальнікі змогуць убачыць гэтыя работы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі.
Змена работ будзе праходзіць штотыднёва. Аматары жывапісу пазнаёмяцца з творамі Уладзіміра Кожуха, Аляксандра Салаўёва, Аляксандра Кішчанкі, Алега Скавародкі, Зоі Літвінавай, Аляксандра Дасужава, Людмілы Кальмаевай, Уладзіміра Акулава. Праект прадоўжыцца да 31 снежня.