7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі ў Беларусі не зарэгістравана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Па стане на 7 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 794 чалавекі. У большай частцы пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 31 пацыент мае патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пасля праходжання лячэння выздаравелі 54 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісаны 426 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.