17 чэрвеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Новая аўтадарога Мінск - Гомель будзе афіцыйна адкрыта да Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння ў час рабочай паездкі ў Гомель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Канчаткова дамовіліся адкрыць для руху ўсе палосы. Афіцыйна да 3 ліпеня пасля Усебеларускага народнага сходу гэта дарога будзе адкрыта. Гэта цудоўная аўтамабільная дарога, якую мы пабудавалі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў да моманту адкрыцця навесці ідэальны парадак уздоўж трасы.
Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак далажыў Прэзідэнту аб рэканструкцыі і ўзвядзенні рэспубліканскіх аўтадарог аж да 2019 года. У гэтым годзе работы плануюцца на 152,5 км адпаведных трас. Гэта ў тым ліку другая кальцавая аўтадарога вакол Мінска і траса Мінск - Мікашэвічы.
У 2017-2019 гадах плануецца рэканструяваць і пабудаваць 616,7 км рэспубліканскіх аўтадарог. У іх ліку траса М6 Мінск - Гродна - граніца Польшчы. Міністр праінфармаваў, што ў конкурсе на выкананне работ па будаўніцтве дарогі перамог беларускі падрадчык, вядзецца далейшая работа з Сусветным банкам, рэсурсы якога плануецца прыцягнуць для фінансавання гэтага праекта.
Аляксандру Лукашэнку было даложана і аб іншых планах па развіцці аўтадарожнай сеткі Беларусі. Кіраўнік дзяржавы даў наконт гэтага шэраг канкрэтных даручэнняў.