18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навінкі беларускага кнігавыдання прадстаўлены на Варшаўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адкрылася ў сталіцы Польшчы 17 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Наведвальнікам прадстаўлена магчымасць азнаёміцца з лепшымі кніжнымі ўзорамі ўсіх тэматычных напрамкаў. Акрамя таго, на стэндзе прадстаўлена экспазіцыя кніг польскіх аўтараў, выдадзеных у Беларусі.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя беларускага стэнда, у якой прыняла ўдзел кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі пры пасольстве Рэспубілкі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Ілона Юрэвіч.
Таксама прайшла прэзентацыя кнігі Янкі Купалы
"А хто там iдзе?" і кнігі Мікалая Маляўкі "Спадчына".Усяго больш за 800 экспанентаў з 32 краін прымаюць удзел у гэтым кніжным форуме, які прадоўжыцца да 21 мая.