5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Нацыянальны музей гісторыі Румыніі заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве. Урачыстая цырымонія падпісання адбылася 4 верасня на румынскай тэрыторыі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Румыніі.
"Гэты мемарандум аб супрацоўніцтве з'яўляецца першым такім пагадненнем, заключаным паміж музеямі дзвюх краін. Дакумент замацоўвае супрацоўніцтва бакоў у галіне правядзення сумесных выставак, археалагічных даследаванняў, абмену вопытам навукова-даследчага персаналу", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.
Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства сталі міністр культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці Румыніі Лучыян Рамашкану і пасол Беларусі Андрэй Грынкевіч. У час сустрэчы яны абмеркавалі канкрэтныя пытанні далейшага развіцця беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў галіне культуры.