26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск з 28 сакавіка пераходзіць на вясенне-летні расклад палётаў. Яго дзеянне прадоўжыцца па 30 кастрычніка 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал паветранай гавані.
"У сувязі з пераходам на вясенне-летні расклад па асобных напрамках зменіцца час выканання рэйсаў", - адзначылі ў прэс-службе.
Каляндар авіяцыйных сезонаў, у адпаведнасці з нормамі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), дзеліцца на два перыяды - летні сезон і зімовы. Летні пачынаецца ў апошнюю нядзелю сакавіка і заканчваецца ў апошнюю суботу кастрычніка, а зімовы, адпаведна, пачынаецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка і заканчваецца ў апошнюю суботу сакавіка.