11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Возера Нарач увайшло ў тройку самых папулярных курортаў СНД для адпачынку расійскіх турыстаў летам 2017 года. Такія даныя прыведзены аналітычным агенцтвам "ТурСтат", паведамляе БЕЛТА.
Першую пяцёрку курортаў краін СНД, папулярных у расійскіх турыстаў, складаюць курорты Казахстана, Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана і Арменіі. У топ-5 уваходзяць Баравое (Казахстан), Ісык-Куль (Кыргызстан), Нарач (Беларусь), Ленкарань (Азербайджан) і Севан (Арменія).
Паводле даных "ТурСтат", на курорт Баравое расійскія турысты браніруюць адпачынак у сярэднім на 12 дзён, на возера Ісык-Куль - на 10 дзён, на возера Нарач - на 8 дзён, у Ленкарань - на 7 дзён, а на возера Севан - на 3 дні. Турыстычны бюджэт адпачынку на возеры Нарач складзе ў сярэднім 3,7 тыс. расійскіх рублёў за суткі. На курорты краін СНД з Расіі ў асноўным прыязджаюць турысты з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Маскоўскай вобласці.
Рэйтынг складзены паводле даных аналізу сістэм анлайн-браніравання атэляў.