21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біятланістка Надзея Скардзіна стала лепшай з беларусак у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Антхольцы, заняўшы 29-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лідар жаночай зборнай Беларусі ў бягучым сезоне ў завершаным спрынце на 7,5 км дапусціла па адной памылцы пры стральбе лежачы і стоячы. У выніку час Надзеі Скардзіна на фінішы - 22 мін 20,9 сек.
Пераможцай спрынту на 7,5 км у жанчын стала расіянка Вольга Падчуфарава (21 мін 01,9 сек; 0 промахаў), другое месца ў італьянкі Даратэі Вірэр (21 мін 09,9 сек; 1 промах).
У спрынтарскай гонцы таксама прынялі ўдзел беларускі Ірына Крыўко, у падагульняючым пратаколе яна заняла 57-е месца (23 мін 12,0 сек; 3 промахі), Дар'я Юркевіч фінішавала 65-й (23 мін 29,2 сек; 2 промахі). Дэбютантка этапаў Кубка свету Дзінара Алімбекава, якая плануе выступіць на юніёрскім чэмпіянаце свету на наступным тыдні ў Румыніі, стала 73-й (23 мін 52,5 сек; 2 промахі). На гонку была заяўлена Надзея Пісарава, якая атрымала 12-ы нумар, але на старт не выйшла.
У агульным заліку Кубка свету прадаўжае лідзіраваць чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалава - 643 ачкі. Другое месца ў Мары Дарэн Абер з Францыі - 576 ачкоў, трэцяя пазіцыя ў немкі Францыскі Хільдэбранд - 542 ачкі. Надзея Скардзіна займае 14-е месца - 296 ачкоў. У Дар'і Юркевіч 39-я пазіцыя ў Кубку свету - 101 ачко, Настасся Дубарэзава размясцілася на 53-м месцы - 32 ачкі, Ірына Крыўко на 54-й пазіцыі - 29 ачкоў, Надзея Пісарава з 13 ачкамі знаходзіцца на 72-м месцы, 79-ы радок у заліку Кубка свету ў Ганны Сола - 4 ачкі.
Расклад астатніх гонак шостага этапу:
22 студзеня
мужчынская спрынтарская гонка на 10 км;
23 студзеня
жаночая гонка праследавання на 10 км,
мужчынская гонка праследавання на 12,5 км;
24 студзеня
жаночая эстафета 4х6 км,
мужчынская эстафета 4х7,5 км.