27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўваходзе ў Нацыянальны аэрапорт Мінск пасажырам будуць вымяраць тэмпературу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.
"З 28 студзеня ў тэставым рэжыме пачынае працаваць сістэма цеплавізійнага кантролю на ўваход у аэравакзальны комплекс Нацыянальнага аэрапорта Мінск", - паведамілі ў прэс-службе.
Новае абсталяванне ўстаноўлена ў сектары прылёту 1-2 (1-ы паверх) і ў сектары вылету 3-4 (2-і паверх, эстакада). Трапіць у аэрапорт можна будзе толькі праз гэтыя ўваходы, астатнія будуць зачынены. На выхад з аэравакзальнага комплексу абмежаванні не распаўсюджваюцца.
Калі абсталяванне зафіксуе павышаную тэмпературу, наведвальніку аэрапорта прапануюць прайсці медагляд.
Абсталяванне пастаўлена ў Нацыянальны аэрапорт Мінск за кошт фінансавай дапамогі СААЗ. Камеры з функцыяй вызначэння тэмпературы цела і высокадакладныя дэтэктары падключаны да камп'ютараў. Абсталяванне дазваляе рабіць фотафіксацыю чалавека з пазначэннем яго тэмпературы.
Акрамя таго, такая ж цеплавізійная сістэма ўстаноўлена ў кантралюемай зоне аэрапорта ў сектары міжнароднага прылёту. Тут маніторынг будзе праводзіцца для прыбываючых пасажыраў да пашпартнага кантролю.