9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынскі беларускі экіпаж чацвёркі расхіннай кваліфікаваўся ў паўфінал алімпійскай рэгаты па акадэмічным веславанні, паспяхова выступіўшы ў суцяшальным заездзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч і Мікалай Шарлап увайшлі ў тройку мацнейшых экіпажаў, якія атрымалі пуцёўкі ў паўфінальны раўнд. Беларусы паказалі другі рэзультат - 6 мін 36,50 сек. Паўфінал з іх удзелам намечаны на 10 жніўня.
Менш пашанцавала ў суцяшальным заездзе беларускаму экіпажу жаночай двойкі расхіннай (Іна Нікуліна / Алена Фурман), які заняў апошняе 6-е месца з рэзультатам 8 мін 07,16 сек. Дзяўчатам засталося толькі выступіць у трэцім па значнасці фінале С.
Як паведамлялася, сёння ў паўфінальны этап алімпійскіх спаборніцтваў прабіліся беларускія спартсмены Станіслаў Шчарбачэня і Кацярына Карстэн у класах лодак-адзіночак. Ім давядзецца стартаваць у паўфіналах 11 жніўня.
Беларускі жаночы экіпаж двойкі парнай Юлія Бічык / Таццяна Кухта сёння выступаў у паўфінальным заездзе, аднак у медальны раўнд не прабіўся і кваліфікаваўся ў фінал В.