23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў самым папулярным музеем у 2015 годзе. Аб гэтым сведчыць зборнік "Беларусь у лічбах", апублікаваны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
У мінулым годзе музей пераадолеў адзнаку 552 тыс. наведванняў. Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" наведалі за той жа перыяд 416,2 тыс. разоў, а Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - 407,9 тыс. Яны занялі ў рэйтынгу другое і трэція месцы адпаведна. Усяго за 2015 год адзначаецца 6,3 млн наведванняў беларускіх музеяў.
У рэспубліцы функцыянуюць 157 музеяў, у якіх налічваецца амаль 3,3 млн экспанатаў асноўнага фонду.