8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь вечарам 7 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У склад дэлегацыі ўвайшлі тры эксперты. Афіцыйная работа місіі пачнецца сёння і прадоўжыцца да 11 красавіка.
Экспертам будзе прадастаўлена магчымасць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, якія прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.