26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар перамаглі ў стартавым матчы парнага разраду тэніснага турніру ў нямецкім Гамбургу (прызавы фонд - 1,5 млн еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуска-канадскі тандэм 26 ліпеня ўпэўнена перайграў аргенцінскі дуэт Федэрыка Дельбоніс / Леанарда Маер - 6:3, 6:4.
У гульні за выхад у паўфінал Мірны і Нестар сустрэнуцца з харвацкай парай Іван Додзіг / Матэ Павіч.