2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У пералік з 3 снежня будуць уключаны 8 краін: Аўстрыя, Азербайджан, Венгрыя, Грэцыя, Грузія, Сербія, Турцыя, Эстонія.
Грамадзяне, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь, нагадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.