17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 852 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 516 000 - прайшлі поўны курс вакцынацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Прайшлі поўны курс вакцынацыі: у Брэсцкай вобласці - больш за 186,1 тыс. чалавек, у Віцебскай - больш за 162 тыс., у Гомельскай - больш за 268,4 тыс., у Гродзенскай - больш за 160,8 тыс., у Мінскай - больш за 177,8 тыс., у Магілёўскай - больш за 171 тыс., у Мінску - больш за 342 тыс.
Больш за 47,7 тыс. супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.