16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сталіца ўвайшла ў тройку самых чыстых гарадоў свету згодна з рэйтынгам амерыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін The Street.
Усяго ў спіс, складзены The Street, увайшло 30 гарадоў, пры гэтым Мінск размясціўся на трэцім месцы. "Сталіца і буйнейшы горад Беларусі часта рэкламуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у свеце. Працавітыя работнікі клапоцяцца аб шматлікіх парках горада і рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах бліскучую чысціню", - гаворыцца ў апісанні горада.
Першыя два месцы ў рэйтынгу чыстых гарадоў занялі Сінгапур і Токіа. Следам за беларускай сталіцай, на чацвёртым месцы, размясціўся яшчэ адзін японскі горад - Кіёта. У дзясятку таксама ўвайшлі Казань, Медына, Абу-Дабі, Тайбэй, Цюрых, Стакгольм. Сталіца Расіі Масква заняла 14-е месца. Замыкае трыццатку амерыканскі Бостан.
Складальнікі рэйтынгу асноўваліся на водзывах карыстальнікаў анлайн-сэрвісу браніравання жылля Booking.com.