11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск увайшоў у топ-10 навагодніх турыстычных напрамкаў для адпачынку расіян. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.
Паводле даных Travel.ru, у топ-10 замежных гарадоў, папулярных для паездак расійскіх турыстаў на навагоднія канікулы, увайшлі Прага, Талін, Рыга, Берлін, Хельсінкі, Рым, Вільнюс, Вена, Варшава і Мінск.
Мінск заняў 10-е месца ў рэйтынгу замежных напрамкаў расійскіх турыстаў у навагоднія святы, пры гэтым стаў самым папулярным горадам для паездак у краінах СНД. У першую дэкаду студзеня расійскія турысты прыязджалі ў Мінск у сярэднім на тры дні і плацілі за пражыванне ў гасцініцах каля 3,5 тыс. расійскіх рублёў у суткі.
У топ-10 самых папулярных гарадоў Расіі для паездак на навагоднія святы ўвайшлі Масква, Санкт-Пецярбург, Сочы, Казань, Яраслаўль, Пскоў, Вялікі Ноўгарад, Калінінград, Екацярынбург і Ніжні Ноўгарад.
У першую дзясятку гарадоў, папулярных для паездак з дзецьмі на зімовыя канікулы, трапілі Санкт-Пецярбург, Масква, Сочы, Талін, Рыга, Казань, Кастрама, Прага, Вялікі Ноўгарад і Волагда.
Рэйтынг складзены па колькасці броні гасцініц для пражывання з 1 па 10 студзеня турыстамі, якія вандруюць самастойна.