5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск стаў самым папулярным і бюджэтным горадам для адпачынку расіян з дзецьмі ў высокі летні сезон. Такія даныя прадаставіла БЕЛТА пошукавая сістэма атэляў RoomGuru.ru.
У першую дзясятку папулярных замежных гарадоў для паездак расійскіх турыстаў з дзецьмі ў ліпені і жніўні ўваходзяць Мінск, Прага, Будапешт, Варшава, Талін, Хельсінкі, Лісабон, Вільнюс, Рым і Парыж.
Самы недарагі горад у высокі сезон - Мінск, дзе расіяне плацяць за пражыванне ў сярэднім 2,5 тыс. расійскіх рублёў у суткі, а самы дарагі - Жэнева (больш за 12 тыс. расійскіх рублёў у суткі).
Рэйтынг складзены паводле даеных пошуку і браніравання атэляў і апартаментаў для пражывання з дзецьмі з 1 ліпеня па 31 жніўня 2016 года.