1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных гарадоў СНД для падарожжаў і адпачынку расіян восенню, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя партала ТурСтат.
На другім радку рэйтынгу Астана (Казахстан), трэцяе месца ў Ерэвана (Арменія). Далей ідзе Алматы (Казахстан), замыкае першую пяцёрку Баку (Азербайджан). У топ-10 папулярных гарадоў для падарожжаў таксама ўвайшлі Ташкент (Узбекістан), Кішынёў (Малдова), Бішкек (Кыргызстан), Душанбэ (Таджыкістан) і Ашхабад (Туркменістан).
Паводле даных ТурСтат, турысты трацяць на асеннія падарожжы ў гарады і краіны СНД ад $40 да $100 за суткі на пражыванне і харчаванне і прыязджаюць у Мінск і Ерэван на выхадныя, а ў Астану і Баку - на шопінг.
Спіс складзены па выніках аналізу турыстычнай папулярнасці гарадоў.